Вы тут

Віск тармазоў, дымавая заслона, пах гару і захапленне гледачоў


У Мінску праходзяць здымкі промароліка з удзелам дрыфт-пілотаў міжнароднага класа з Беларусі, Японіі, Аўстраліі, Бразіліі, Нідэрландаў, Тайланда і іншых краін.


Ужо прайшлі відовішчныя здымкі ў Нясвіжы, Косава, Брэсце, Магілёве і Гомелі. З 2 па 6 лістапада лепшыя пілоты свету бліскаюць майстэрствам, даючы гулу і відовішчаў, на знакавых участках сталіцы. Ідэя відэа заключаецца ў тым, што знятыя заезды неабходны для стварэння аўтамабіля са штучным інтэлектам, а таксама знаёмства замежных прадстаўнікоў з прыгожымі гарадамі нашай краіны. Беларускія дрыфтары- Аляксей Вішнеўскі, Антон Пазнякоў і іншыя ўдзельнікі праекта- ветліва знаёмяць гасцей са славутасцямі Беларусі. Дарэчы, першыя спаборніцтвы па дрыфце, у якіх балідамі будуць кіраваць не пілоты, а штучны інтэлект, пройдуць у Саудаўскай Аравіі ў канцы 2025 — пачатку 2026 года.

А пакуль сутнасць ды справа, 3 лістапада ў цэнтры Мінска на праспекце ў раёне ГУМа адбывалася «касмічна-улётнае» відовішча. Здымкі для стварэння штучнага гоншчыка замест чалавека часу і старанняў патрабуюць не менш, чым галівудскае кіно, таму заездаў было шмат, роўна як і перапынкаў-у асноўным на замену шын. Многія падлеткі кацілі і цягнулі з сабой сувенірныя покрыўкі. Некаторым пашанцавала — на шынах паставілі аўтографы чэмпіёны-міжнароднікі.

Акрамя лакацыі на пр. Незалежнасці, дрыф-пілоты гучна і прыкметна (у поўным сэнсе) заяўляюць аб сабе на вул. Старажоўскай ля Траецкага прадмесця-да сёняшняга вечара. Заўтра, 5 лістапада, ля сцен Нацыянальнай бібліятэкі і «Мінск-арэны». Напрыканцы, 6 лістапада, здымкі экстрымальных заездаў пройдуць у аэрапорце.

 

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.