Вы тут

Амаль 4,4 млн тон цукровых буракоў накапалі ў Беларусі


Аграрыі Рэспублікі, па апошніх дадзеных, накапалі больш за 4,39 млн т цукровых буракоў з сярэдняй ураджайнасцю па краіне 483 ц/га, убрана 90,9 тыс.га пасяўных плошчаў, што складае 87,4% плошчаў, якія падлягаюць уборцы, расказалі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Ва ўсіх катэгорыях гаспадарак на сёння намалацілі звыш 10,21 млн т збожжа з улікам рапсу. У лідарах па намалоце — работнікі АПК цэнтральнага рэгіёна краіны. У агульную скарбонку збожжа з улікам рапсу Мінская вобласць сабрала 2,8458 млн т, Гродзенская-2,2961 млн т, Брэсцкая — 2,0788 млн т, Магілёўская — 1,1224 млн т, Гомельская — 1,0014 млн т, Віцебская — 873,5 тыс. т.

У Беларусі таксама намалочана больш за 2,3 млн т збожжа кукурузы, ураджайнасць склала 78,6 ц/га.Убрана 296,4 тыс. га пасяўных плошчаў, адведзеных пад кукурузу на зерне, або 95,4% ад плана. Сабрана таксама звыш 21,2 млн т зялёнай масы кукурузы з ураджайнасцю 226 ц/га. Кукурузу на сілас і зялёныя кармы на сёння прыбралі з плошчы 938,5 тыс.га (99,7% уборачнай плошчы).

Аграрыі Рэспублікі сабралі 152,2 тыс.т агародніны пры ўраджайнасці (без агародніннага гарошку) 361,5 ц/га. Убрана 5,2 тыс. га пасяўных плошчаў, або 98,4% да плана.

Разам з уборкай ураджаю працягваюцца работы па нарыхтоўцы травяных кармоў. Усяго нарыхтавана больш за 9,45 млн т кармавых адзінак (96,3% да плана).

Актыўнымі тэмпамі вядзецца апрацоўка глебы: зябліва паднятая на плошчы 635, 8 тыс.га, што складае 42, 8% да плана. Зяблевая апрацоўка глебы пад сяўбу лёну-даўгунцу завершана на 79,1%, пад сяўбу цукровых буракоў — на 43,2%.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».