ЦВК зацвердзіў пералік дакументаў, на падставе якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання пры правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Такое рашэнне прынятае 4 лістапада на пасяджэнні ЦВК, перадае БелТА.
«У адпаведнасці з ч. 2 арт. 52 Выбарчага кодэкса ЦВК прадастаўлена права вызначаць дакументы, на падставе якіх выдаецца бюлетэнь для галасавання, акрамя пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і ідэнтыфікацыйнай карты. Да такіх дакументаў прапануецца аднесці ваенны білет (для ваеннаслужачых тэрміновай службы), службовае пасведчанне работніка дзяржаўнага органа (Арганізацыі), вадзіцельскае пасведчанне, пенсійнае пасведчанне, пасведчанне інваліда (пры наяўнасці ў іх фатаграфіі), білет навучэнца, студэнцкі білет, а таксама даведка органаў унутраных спраў, якая пацвярджае асобу грамадзяніна ў выпадку страты альбо крадзяжу дакументаў, якія сведчаць асобу», — расказала галоўны саветнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата Цэнтральнай выбарчай камісіі Алеся Урбановіч.
Бюлетэнь выдаецца на падставе гэтых дакументаў толькі пры ўмове, калі грамадзянін уключаны ў спіс выбаршчыкаў.
Прэв’ю: БелТА
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.