Вядучая ўстанова вышэйшай адукацыі паўночнага рэгіёна — Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў медыцынскі ўніверсітэт адзначыў 90-годдзе. Выкладчыкі і студэнты на працягу мінулага тыдня ладзілі тэматычныя мерапрыемствы і акцыі, прысвечаныя юбілею, а фінальным святочным акордам стаў урачысты савет у канцэртнай зале «Віцебск».
Гісторыя цяперашняга ўніверсітэта пачыналася з бальніцы-медВНУ. За дзевяць дзесяцігоддзяў ён развіўся ў сучасны адукацыйны і навуковы цэнтр, стаў адной з вядучых у краіне ўстаноў вышэйшай адукацыі ў сферы аховы здароўя. Зараз на васьмі факультэтах навучаюцца каля сямі тысяч студэнтаў і слухачоў, сюды прыязджаюць грамадзяне краін блізкага і далёкага замежжа. Абітурыенты выбіраюць гэтую ВНУ, таму што ў яе моцны прафесарска-выклададукацыя чыцкі склад, які дае трывалыя веды, а таксама магутная матэрыяльна-тэхнічная база для адпрацоўкі практычных навыкаў, што неабходныя будучым медыкам.
Выкладчыкаў, студэнтаў і сяброў універсітэта, якіх у гэты восеньскі дзень сабралася шмат, першым павіншаваў міністр аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў. Ён зачытаў прывітальны адрас Прэзідэнта Беларусі і ўручыў узнагароды выкладчыкам універсітэта. «За 90 гадоў адна з найстарэйшых ВНУ нашай краіны зарэкамендавала сябе як адна з вядучых у Беларусі, якая можа ганарыцца сваімі выпускнікамі. Другая ацэнка — народная, якая заключаецца ў конкурсе пры паступленні. У ВДМУ ён стабільна высокі», — падкрэсліў міністр.
З юбілеем медуніверсітэт таксама павіншавалі член Савета Рэспублікі, генеральны дырэктар Цэнтра культуры «Віцебск» Глеб Лапіцкі — сенатар зачытаў віншавальны адрас Старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай. А таксама намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Аляксандр Шыпула.
«З’яўляючыся вядучай медыцынскай навучальнай установай краіны, вы па праве можаце ганарыцца яркімі старонкамі біяграфіі ВНУ; імёнамі тых, хто стаяў каля вытокаў яго стварэння, хто забяспечвае яго аўтарытэт і запатрабаванасць сёння. Імёны Міхаіла Сачака, Канстанціна Анішчанкі, Інесы Драбышэўскай, Аляксандра Окаракава, Уладзіміра Шылёнка, Аляксандра Літвякова і іншых добра вядомыя сёння ў навуковых і педагагічных колах не толькі Рэспублікі Беларусь. Прыемна, што добрыя традыцыі шануюцца і маладым пакаленнем навуковых работнікаў з уласцівым ім духам наватарства і энтузіязму. Сёння студэнты з больш чым 45 краін атрымліваюць адукацыю ўрача ў беларускім Віцебску. Цесная ўзаемасувязь адукацыі і навукі, а таксама актыўная дзейнасць рэктарата і выкладчыцкага складу ВНУ дазволілі дасягнуць значных поспехаў.
Штогод студэнты становяцца прэзідэнцкімі стыпендыятамі. ВДМУ па праве можна назваць вышэйшай навучальнай установай заўтрашняга дня дзякуючы выкарыстанню ў навучанні і на практыцы штучнага інтэлекту. Няхай Віцебскі медыцынскі ўніверсітэт застаецца сімвалам дынамічнага развіцця аховы здароўя і прагрэсу ў медыцыне», — даслаў віншаванні ад імя аблвыканкама і абласнога Савета дэпутатаў кіраўнік паўночнага рэгіёна Аляксандр Субоцін.
Яркую канцэртную праграму для гледачоў падрыхтавалі танцавальныя і вакальныя калектывы ВДМУ. Студэнты прадэманстравалі свае таленты, даказаўшы, што вучобу і творчасць можна і трэба паспяхова спалучаць.
Аляксандра Гвоздзева.
Фота «Витебские вести».
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!