У Клімавіцкім раёне трактарыст-машыніст прадпрыемства АПК за месяц прысвоіў 200 л дызпаліва. Пра гэта БелТА паведамілі ў службе інфармацыі пракуратуры Магілёўскай вобласці.
Абвінавачаны з 25 ліпеня па 25 жніўня зліваў гаручае ў каністры з паліўнага бака замацаванага за ім камбайна. Такім чынам мужчына прысвоіў 200 л даручанага яму дызельнага паліва, якое затым на ровары перавёз да сябе дадому. У выніку супрацьпраўных дзеянняў прадпрыемству прычынена Br400 шкоды.
На судовым пасяджэнні трактарыст-машыніст цалкам прызнаў сваю віну. Растлумачыў, што збіраўся выкарыстоўваць паліва ў асабістых мэтах.
На падставе ч. 1 арт. 211 Крымінальнага кодэкса яму прызначана пазбаўленне волі на адзін год з яго ўмоўным непрымяненнем на адзін год і 30 базавых велічынь (Br1,2 тыс.) штрафу. У адпаведнасці з ч. 1 арт. 46-1 Крымінальнага кодэкса сродак здзяйснення злачынства (які належаў абвінавачанаму ровар) звернуты ў даход дзяржавы ў парадку спецыяльнай канфіскацыі.
Па прапанове дзяржабвінаваўцы суд вынес прыватную пастанову ў адрас сельгасарганізацыі, бо адной з умоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынства, стала адсутнасць належнага ўліку руху гаруча-змазачных матэрыялаў у гаспадарцы
Прэв’ю: Пракуратура раёну
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.