Пасяджэнне Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы пройдзе ў Мінску 5 лістапада. Пра гэта распавёў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка, паведамляе БелТА.
«5 лістапада запланавана правядзенне ў Мінску пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы. Сумесна з расійскім бокам была створана сістэма камунікацыі, выпрацоўкі і прыняцця рашэнняў у інтарэсах развіцця СД, якая дазваляе аператыўна вырашаць праблемныя пытанні, рухацца наперад і выпрацоўваць сумесныя дзеянні ў складаных няпростых умовах», — сказаў Раман Галоўчанка.
Ён адзначыў, што Беларусь і Расія падыходзяць да 25-годдзя саюзнай інтэграцыі з добрым эканамічным вынікам. «Рост ВУП у нашых краінах перавышае 4%, узаемны тавараабарот павялічыўся больш чым на 8% да аналагічнага перыяду мінулага года», — звярнуў увагу прэм’ер-міністр.
«З моманту правядзення папярэдняга пасяджэння саюзнага Саўміна адбылася значная колькасць сумесных мерапрыемстваў, сустрэч, перамоў на вышэйшым узроўні. Прэзідэнты Беларусі і Расіі неаднаразова сустракаліся як у двухбаковым фармаце, так і ў рамках правядзення мерапрыемстваў па лініі міжнародных арганізацый. Каштоўны дыялог праходзіць і па лініі кіраўніцтва ўрадаў і адпаведных ведамстваў нашых краін. Ключавой задачай урадаў Беларусі і Расіі сёлета стала рэалізацыя пакета рашэнняў, які быў прыняты на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета ў студзені ў Санкт-Пецярбургу. Гэта галоўны арыенцір у бягучым парадку Саюзнай дзяржавы», — адзначыў кіраўнік беларускага ўрада.
У парадак дня будучага пасяджэння саюзнага Саўміна ўнесена больш за 20 пытанняў. Таксама, па словах Рамана Галоўчанкі, падрыхтаваны досыць шырокі пакет дакументаў.
Прэв’ю: БелТА
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.