Вы тут

Рабцаў і Яршова сталі чэмпіёнамі Беларусі па скачках на батуце


У Віцебску сталі вядомыя ўсе пераможцы і прызёры чэмпіянату Беларусі па скачках на батуце, паведамілі ў прэс-службе Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.


Удзел у спаборніцтвах прынялі ўсе наймацнейшыя батутысты краіны за выключэннем двухразовага алімпійскага чэмпіёна Івана Літвіновіча. У адсутнасць лідара зборнай перамогу ў мужчынскім асабістым турніры атрымаў Алег Рабцаў, які набраў у фінале 59,500 ачка. Роўна бал чэмпіёну саступіў Станіслаў Яскевіч, бронзу заваяваў Ігар Мініахметаў (57,230). У сінхронных скачках лепшы вынік паказалі Алег Рабцаў і Станіслаў Яскевіч, Серабро ўзялі Ігар Мініахметаў і Мікіта Белавусаў, трэцяе месца занялі Раман Жукоўскі і Аляксандр Сцяцкоў.

Чэмпіёнкай Беларусі па скачках на батуце сярод жанчын стала Кацярына Яршова (55,220 бала), якой удалося апярэдзіць медалістку Парыжскай Алімпіяды Віялету Бардзілаўскую (54,840). Тройку прызёраў індывідуальнага першынства дапоўніла Вікторыя Асеюк (50,110). У сінхроннай праграме роўных не было Дар’і Ісайкінай і Валерыі Вераценнікавай, на другую прыступку п’едэстала падняліся Вераніка Асмалоўская і Соф’я Цыркунова, бронзу заваявалі Вольга Сямёнава і Паліна Казлова.

Прэв’ю: Мінспорту

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.