Вы тут

Што паглядзець 5 лістапада?


У Мінску працягваецца міжнародны кінафестываль «Лістапад», паведамілі БелТА ў прэс-службе фестывалю.


У кінатэатры «Піянер» у 10.30 прадставяць «Краіну выратаванага волата» Ігара Бышнёва, а ў 15.00 — польскі «КаракаРан» з асноўнага конкурсу неігравых фільмаў. У 11.30 там пакажуць іспанскую кінастужку «Волат з Эс-Ведры і іншыя казкі» конкурсу фільмаў для дзіцячай і юнацкай аўдыторыі «Лістападзiк».

У кінатэатры «Беларусь» у 14.00 можна будзе ўбачыць анімацыйную праграму «Дзецям. Кароткія гісторыі. 6+», у 19.00 — «Гумар і музыка. 16+».

У кінатэатры «Мір» пройдзе нацыянальны конкурс. У 15.00 там пакажуць «Сусвет Івана Міско» Яўгена Сецько і «Новыя людзі. Пост № 1» Надзеі Габец. У 18.30 можна будзе ўбачыць фільмы «За нашу Перамогу. Ад мары да легенды» Кацярыны Шарамет, «Час магчымасцей. Цяжкая прамысловасць» Дар’і Жбанавай, «Мінск 1944. Вызваленне» Вольгі Медніс-Аліпавай.

У кінатэатры «Перамога» ў 15.00 прадставяць мангольскі фільм «Кола жыцця» з конкурсу «Кіно маладых», у 17.00 — фільмы VÄINÖ, «Узаемаразуменне», «Горкі мёд» і «Моджо» з конкурсу нацыянальных кінашкол. А 18-й гадзіне пройдзе Дзень нацыянальнага кіно Пакістана.

У кінатэатры «Цэнтральны» працягнецца асноўны конкурс ігравых фільмаў. У 15.00 там прадставяць пакістанскую стужку «Унікальная», а ў 19.00 — аргенцінскі фільм «Мілонга».

Акрамя таго, у Мінску пройдуць творчыя сустрэчы і мерапрыемствы, прымеркаваныя да стагоддзя беларускага кіно.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.