У пісьменніцкай арганізацыі краіны склаліся добрыя партнёрскія адносіны з Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеем Якуба Коласа. На яго пляцоўцы праводзяцца сумесныя з СПБ кніжныя фестывалі, аўтограф-сесіі паэтаў і празаікаў, прэзентацыі кніжных навінак. Музейныя работнікі — пастаянныя аўтары на старонках выданняў, дзе заснавальнікам з’яўляецца СП Беларусі.
Галоўны захавальнік фондаў Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа Васіліна Міцкевіч адзначана Падзякай Саюза пісьменнікаў Беларусі: «...за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм і значны асабісты ўклад па папулярызацыі літаратурнай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа».
Васіліна Міцкевіч — кандыдат сацыялагічных навук, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, аўтар многіх публікацый коласазнаўчага характару на старонках газет «Літаратура і мастацтва», «Звязда», часопісаў «Полымя», «Нёман», «Маладосць». Вялікую працу Васіліна Валер’еўна прарабіла па ўкладанню і падрыхтоўцы да выдання кнігі «Табой я жыў, табой жыву...», прысвечанай жонцы народнага песняра Беларусі — Марыі Дзмітрыеўне Каменскай. Зараз захавальнік фондаў Коласаўскага музея займаецца супольным з Саюзам пісьменнікаў Беларусі творчым праектам — укладаннем, збіраннем кнігі адного верша: «Родныя вобразы» Якуба Коласа на мовах народаў свету«.
Мікола Берлеж.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.