Вы тут

У Магілёве створана абласная камісія па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь


Рашэнне прынятае на сумесным пасяджэнні Прэзідыума Магілёўскага аблсавета і аблвыканкама. Склад камісіі абраны шляхам адкрытага галасавання ў максімальна магчымым па заканадаўстве складзе — трынаццаць чалавек.


— У яе ўвайшлі прадстаўнікі палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў, працоўных калектываў, галіновых прафсаюзаў, грамадзяне, — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Магілёўскага аблвыканкама Сяргей Іваноў. — Вылучаны прадстаўнікі Беларускага Саюза жанчын, БРСМ, Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі, Беларускай партыі «Белая Русь», Камуністычнай партыі Беларусі. Гэтыя людзі ўжо маюць практычны вопыт работы ў выбарчых камісіях, карыстаюцца павагай ў калектывах, маюць высокі ўзровень прафесійнай і працоўнай дзейнасці. Улічвалася таксама пазнавальнасць і прадстаўніцтва грамадскіх арганізацый і партый ў вобласці, іх пазнавальнасць і аўтарытэт сярод насельніцтва. 

Сяргей Іваноў удакладніў, што вялікую актыўнасць у электаральнай кампаніі 2025 года праявілі палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні.

Яны склалі 65% ад зарэгістраваных кандыдатаў.

Асноўныя функцыі камісіі — арганізацыя правядзення выбараў Прэзідэнта і кантроль за выкананнем патрабаванняў Выбарчага кодэкса і іншых актаў заканадаўства аб выбарах на тэрыторыі вобласці. 

Першае пасяджэнне, на якім будзе разгледжаны шэраг арганізацыйных пытанняў і абраны кіруючы склад, адбудзецца 6 лістапада.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.