5 лістапада ў 18. 30 Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашае на сустрэчу з заслужаным дзеячам мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь беларускім тэатральным рэжысёрам і акцёрам Валерыем Анісенкам. Добра вядомы ў краіне і за яе межамі Валерый Данілавіч Анісенка правядзе майстар-клас, праз які данясе і свой вопыт, і сваё захапленне той працай у тэатры, якой займаецца, лічы, усё сваё жыццё. Нагадаем, што сёлета, у чэрвені, майстру айчыннай сцэны споўнілася 80 гадоў.
За плячыма ў патрыярха беларускага тэатра — праца галоўным рэжысёрам Тэатра-студыі кінаакцёра, мастацкім кіраўніком і дырэктарам Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі. Працаваў Валерый Анісенка і мастацкім кіраўніком Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа. Спектаклі «Рычард» і «Макбет», пастаўленыя В. Анісенкам, сталі лаўрэатамі 49-га і 50-га Міжнароднага Эдынбургскага тэатральнага фестываля.
Сяргей Шычко
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!