Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 6 лістапада будзе воблачна з праясненнямі.
Ноччу і раніцай пераважна па ўсходняй палове краіны пройдуць дажджы, магчымы мокры снег, днём без істотных ападкаў. У начныя і ранішнія гадзіны ў асобных раёнах чакаецца слабы туман і галалёд. Вецер заходні 4–9 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе 1–7 градусаў, па паўднёвым захадзе-ад нуля да мінус 5. Днём слупкі тэрмометраў паднімуцца да 6–11 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.