Каля Br46 тыс. перавёў ашуканцам жыхар Полацка на падставе інвестыцый у Золата. Пра гэта паведамілі ва УУС Віцебскага аблвыканкама.
48-гадовы жыхар Полацка адгукнуўся на аб’яву ў Instagram, у якой прапаноўвалася інвеставаць у золата. Калі мужчына перайшоў па спасылцы і запоўніў анкету, з ім праз мэсэнджар звязаўся Куратар. Ён расказаў пра ўмовы фінансавання, і падахвоціўся самастойна праводзіць усе транзакцыі. Даверлівы жыхар Полацка пагадзіўся. На фэйкавым сайце інтэрнэт-біржы яму стварылі асабісты кабінет і ён пачаў сваю інвестыцыйную дзейнасць. На працягу месяца мужчына здзейсніў некалькі фінансавых аперацый.
Аферыст кожны дзень звязваўся з заяўнікам і паведамляў, якую суму ўдалося зарабіць. Яму нават паказалі асабісты кабінет з вялікім прыбыткам у Br70 тыс. для вываду прыбытку мужчыну трэба было дадаткова перавесці яшчэ $4 тыс.для аплаты падаткаў. Узрадаваны інвестар перавёў яшчэ Br13 тыс.на ўказаны куратарам рахунак. Толькі пасля таго як ад яго запатрабавалі новае папаўненне рахунку, мужчына зразумеў, што стаў ахвярай махляроў і звярнуўся ў міліцыю. Агульная сума шкоды склала каля Br46 тыс.
Прэв’ю: БелТА
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.