Заслужаны калектыў Магілёўскі абласны драмтэатр не перастае радаваць сваіх гледачоў. У кастрычніку адбылася гучная прэм’ера спектакля «Маленькія трагедыі» па творах А.Пушкіна, 225-годдзе якога мы адзначалі сёлета, а таксама гастролі Нацыянальнага акадэмічнага драмтэатра ім. Якуба Коласа з Віцебска.
На гэты раз у аматараў тэатральнага мастацтва ёсць добрая магчымасць пагрузіцца ў атмасферу радзімы запальных песень і танцаў — Грузіі. Сустрэча з лепшым рэгіянальным тэатрам Расіі «У Моста» з Пермі, які збірае залы ў Маскве і Санкт-Пецярбургу, а магіляўчанам добра вядомы па міжнароднаму маладзёжнаму тэатральнаму форуму М.@rt.контакт, значыцца ў афішы 26 і 27 лістапада.
Як паведаміла дырэктар Магілёўскага областнага драмтэатра Ірына Белякова, паказы адбудуцца ў рамках гастрольнага тура гэтага тэатра па Беларусі. Дарэчы, білеты на дзве грузінскія пастаноўкі тэатра былі раскуплены яшчэ ў кастрычніку, але пермякі падарылі гледачу шанц паглядзець дадатковы сеанс спектакля «Мачаха Саманішвілі» 27 лістапада ў 15.00.
Абедзве пастаноўкі літаральна насычаныя тонкім усходнім гумарам і глядзяцца на адным дыханні. Акцёры тэатра настолькі глыбока і па майстэрскі пераўвасобіліся ў грузінаў, што
глядач нават не заўважае, як аказваецца ў старадаўнім Тыфлісе сярод каларытных домікаў на беразе ракі Куры. У пастаноўцы «Ханума» грузінскі каларыт праяўляецца абсалютна ва ўсім — тут ёсць тосты, песні, смех, красамоўнае захапленне жаночай прыгажосцю, гарачыя тэмпераментныя героі. Рэжысёр пастаноўкі заслужаны дзеяч мастацтваў РФ Сяргей Фядотаў знаёміць нас з вясёлымі прастадушнымі людзьмі, якія жывуць ярка і адкрыта, паважаюць адзін аднаго і заўсёды адстойваюць свой гонар.
Не менш бліскучая грузінская камедыя «Мачыха Саманішвілі». На сцэне ажывае сонечная Імэрэці, дзе ў маленькай вёсачцы ўсе жывуць адной вялікай сям’ёй і «усім светам» вырашаюць праблемы за шырокім гасцінным сталом. Усё было б добра, калі б аўдавелы сямідзесяцігадовы Бекінэ не задумаў зноў жаніцца... Спектакль напоўнены жартамі, невычэрпным жыццялюбствам і асаблівым унутраным святлом, якое зыходзіць ад жыхароў Каўказа.
Нэлі ЗІГУЛЯ
Зазірнём у заўтра Беларусі.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.