Вы тут

Прэзідэнт павіншаваў беларусаў з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі


Дарагія суайчыннікі!

Шчыра віншую вас з Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі.


Фота: БелТА

Падзеі восені 1917 года прымусілі свет пачуць голас народа, які смела і адкрыта заявіў аб сваёй шматвяковай мары. Аб’яўленне аб стварэнні Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі стала сапраўды трыумфам гістарычнай справядлівасці.

Невычэрпная любоў да Радзімы, працавітасць і адзінства дапамаглі нашым продкам прайсці ўсе выпрабаванні і абараніць права свабодна жыць на роднай зямлі.

Выбраўшы ў XXІ стагоддзі самастойны шлях, мы захоўваем нязменныя арыенціры савецкай эпохі: ад ідэалаў сацыяльнай роўнасці і гуманізму да каштоўнасцяў міру і сяброўства народаў. Аберагаючы дасягнутае папярэднікамі, натхняючыся іх подзвігамі, упэўнена пішам новую старонку ў тысячагадовым летапісе беларускага народа.

Дарагія таварышы, у гэты знамянальны дзень жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.

Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр ЛУКАШЭНКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.