Начальнік Галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб Міністэрства па падатках і зборах Андрэй Кавалеўскі на прэс-канферэнцыі расказаў, уладальнікі якіх аўтамабіляў будуць плаціць павышаны транспартны падатак, перадае БелТА.
Андрэй Кавалеўскі нагадаў, што транспартны падатак вылічаецца па павялічаных у 10 разоў стаўках па транспартных сродках прэміяльнага класа, з года выпуску якіх прайшло не больш за тры гады. Гаворка ідзе аб пераліку аўто падвышанай камфортнасці, які вызначаецца Урадам. У Пастанову Савета Міністраў, якая прынятая ў сакавіку гэтага года, уключаны ўвесь мадэльны шэраг Aston Martin, Aurus, Bentley, Bugatti, Ferrari, Lamborghini, Maserati, McLaren, Porsche, Rolls-Royce, некаторыя мадэлі Audi, BMW, Cadillac, Land Rover, Lexus, Mercedes-Benz, Toyota.
«Павышаны транспартны падатак уведзены ў 2024 годзе. Але паколькі грамадзяне, у адрозненне ад арганізацый, плацяць падаткі па завяршэнні года, то падаткаабкладанне павышаным транспартным падаткам будзе працаваць упершыню толькі ў 2025 годзе», — растлумачыў Андрэй Кавалеўскі.
Паводле разлікаў МПЗ, гэтая норма закране крыху больш за 1 тыс.аўтаўладальнікаў. У цяперашні час разглядаецца ўнясенне змяненняў у заканадаўства. Мяркуецца паказваць не толькі маркі і мадэлі транспартных сродкаў, але і колькасць гадоў з моманту выпуску аўто. «Сёння крытэрый — тры гады. Але плануецца, калі нормы будуць адобраны і прыняты, вялікая градацыя, паколькі мы разумеем, што пэўны прэміяльны клас з часам толькі даражэе, а не таннее», — сказаў Андрэй Кавалеўскі. Ён дадаў, што гэтыя карэкціроўкі закрануць транспартны падатак за 2025 год, які неабходна выплаціць у 2026-м.
Прэв’ю: БелТА
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.