Вы тут

Дзень пакістанскага кіно адкрыўся ў Мінску


Цырымонія адкрыцця дня пакістанскага кіно 5 лістапада адбылася ў Мінску, паведамляе БелТА.


Дзень пакістанскага кіно быў арганізаваны пасольствам Пакістана ў Беларусі пры садзейнічанні «Беларусьфільма» і дырэкцыі XXX Мінскага міжнароднага кінафестывалю «Лістапад». На яго сабраліся каля 150 беларускіх і замежных гасцей, у тым ліку прадстаўнікі дзяржорганаў, дыпламатычнага корпуса, СМІ.

На мерапрыемстве быў паказаны пакістанскі фільм «Суперзорка». Дэманстрацыя кінастужкі прайшла ў рамках кінафестывалю «Лістапад».

Фільм «Суперзорка» зняты пакістанскім кінарэжысёрам Махамедам Эхтэшамуддзінам. Гэта рамантычная музычная драма пра лёс пакістанскай актрысы тэатра, якая імкнецца стаць кіназоркай.

У сваім выступленні на цырымоніі адкрыцця дня пакістанскага кіно Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Пакістана ў Беларусі Саджад Хайдэр Хан адзначыў важнасць развіцця беларуска-пакістанскага культурнага ўзаемадзеяння, якое мае вялікія перспектывы.

У сваю чаргу першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Валерый Грамада падзякаваў Пакістану за ўдзел у кінафестывалі ўжо другі раз і звярнуў увагу на поспех пакістанскіх фільмаў на «Лістападзе». Ён адзначыў важнасць далейшага беларуска-пакістанскага супрацоўніцтва ў культурнай сферы, уключаючы кінематаграфію.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.