Вы тут

Маладыя кітайцы выбіраюць бюджэтныя варыянты падарожжаў


У турыстычнай індустрыі Кітая намецілася характэрная тэндэнцыя: маладыя падарожнікі ўсё часцей выбіраюць бюджэтныя варыянты адпачынку як альтэрнатыву дарагім курортам, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн». 


Па звкстках платформы аб падарожжах Mafengwo, з пачатку гэтага года колькасць пошукавых запытаў, звязаных з падобнымі альтэрнатыўнымі маршрутамі, вырасла на 33,7 працэнта, а колькасць публікуемага кантэнту па гэтай тэме павялічылася на 134 працэнта. Паказальна, што каля 60 працэнтаў прыхільнікаў такога падыходу з’яўляюцца маладыя людзі ва ўзросце да 35 год.

Наглядным прыкладам гэтага трэнду стаў усплёск цікавасці да альтэрнатыўных напрамкаў пасля выхаду гэтым летам папулярнага серыяла «Мой Алтай», дзеянне якога разгортваецца ў акрузе Алтай Сіньцзян-Уйгурскага аўтаномнага раёна (Паўночна-Заходні Кітай). Нягледзячы на маляўнічасць Алтая, многія кітайцы, абмежаваныя ў часе або негатовыя да далёкіх падарожжаў, пачалі актыўна шукаць месцы з падобнымі прыроднымі ландшафтамі і атмасферай бліжэй да дома.

На думку Ван Сяасюэ, намесніка дырэктара Інстытута турыстычных даследаванняў Mafengwo, гэтая з’ява адлюстроўвае фундаментальныя змяненні ў падыходзе моладзі да падарожжаў. На змену пагоні за папулярнымі турыстычнымі лакацыямі прыходзіць больш усвядомлены выбар, заснаваны на асабістых перавагах і аптымальных суадносінах кошту і якасці.

Лі Сіньцзянь, выканаўчы дырэктар Інстытута развіцця сталічнай культуры і турызму пры Другім пекінскім інстытуце замежных моў, падкрэслівае, што размова ідзе не аб зніжэнні ўзроўню спажывання ў сферы турызму, а аб больш рацыянальным падыходзе да арганізацыі падарожжаў і павышанай увазе да уражанняў.

Найбольш актыўна альтэрнатыўныя маршруты вывучаюць жыхары найбуйнейшых мегаполісаў — Пекіна, Шанхая і Гуанчжоў. Менавіта яны часцей за ўсё імкнуцца адкрываць для сябе нязведаныя куткі краіны, пазбягаючы папулярных турыстычных напрамкаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.