Вы тут

«Ліверпуль» выйграў чацвёрты матч запар, «Мілан» перамог «Рэал » у Лізе чэмпіёнаў


Футбалісты англійскага «Ліверпуля» працягваюць перамагаць у Лізе чэмпіёнаў, паведамляе БелТА.


У хатнім матчы чацвёртага тура асноўнага этапу лідары англійскай прэм’ер-лігі атрымалі чацвёртую Вікторыю, разграміўшы нямецкі «Баер» з Леверкузена з сухім лікам 4:0. Усе мячы былі забітыя ў другім тайме-хет-трык аформіў Луіс Дыяс, адзін раз вызначыўся Кодзі Гакпо. У актыве «Ліверпуля» стала 12 ачкоў з 12 магчымых. Першае паражэнне пацярпеў чэмпіён Англіі «Манчэстэр Сіці», які пасля двух буйных перамог, нечакана буйна прайграў у Лісабоне партугальскаму «Спортынгу» — 1:4. У самым пачатку сустрэчы Філ Фодэн вывеў гасцей наперад, але потым гаспадары адказалі трыма галамі Віктара Дьокереша і дакладным ударам Максіміліяна Араўхо.

Дзеючы пераможца галоўнага кантынентальнага турніру мадрыдскі «Рэал» прымаў у іспанскай сталіцы італьянскі «Мілан» і саступіў з вынікам 1:3.

Сёння вечарам адбудуцца яшчэ дзевяць матчаў чацвёртага тура чэмпіёнскай Лігі.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.