Вы тут

Пасля капітальнага рамонту ў Навагрудку адкрылі СШ № 7


Адноўленая ўстанова адчыніла дзверы для амаль тысячы вучняў і 85 педагогаў. У школе праведзены капітальны рамонт даху, інжэнерных камунікацый, адбылася замена аконных блокаў, праведзена цеплавая рэабілітацыя будынку, рамонт фасада. Закуплена сучаснае абсталяванне ў харчовы блок, кабінеты тэхнічнай і абслугоўваючай працы.


Добраўпарадкавана прышкольная тэрыторыя і стадыён. На правядзенне рамонтных работ было накіравана больш 3 мільёнаў рублёў. 
Школа пабудавана ў 1992 годзе ў адным з новых мікрараёнаў горада і з’яўляецца самай маладой ў Навагрудку. Яна разлічана на 1300 месцаў. Зараз тут займаецца амаль тысяча школьнікаў у 44 класах. Школа поўнасцю ўкамплектавана педагагічнымі кадрамі. Тут функцыянуюць кадэцкія класы, у рамках профільнага навучання адкрыты групы ваенна-патрытычнага накірунку, медыцынская група. 

Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, сістэма адукацыі атрымала яшчэ адзін аб’ект, дзе вучэбны працэс будзе праходзіць у максімальна камфортных і бяспечных умовах. Менавіта аб’екты сацыяльнага кірунку застаюцца ў зоне ўвагі дзяржаўных органаў. Бо гэта тая сфера, ад якой залежыць якасць жыцця грамадзян, падкрэсліў губернатар. 

Падчас урачыстай цырымоніі Уладзімір Каранік уручыў школьнікам кнігі «Дзецям аб выбарах. Проста аб галоўным». Такім чынам, бібліятэчны фонд папоўнілі 84 экзэмляры новага выдання. 

Маргарыта Ушкевіч 
фота пул4рэгіён

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.