Вы тут

Блакітнаму паліву — быць!


У жыхароў аграгарадка Ломашы, што ў Глыбоцкім раёне, свята — напярэдадні 7 лістапада тут адбыўся ўрачысты пуск газу. На Глыбоччыне гэта чацвёрты населены пункт з блакітным палівам, 140-ы — ў паўночным рэгіёне. У Ломашах на прыродны газ перавялі 38 жылых кватэр, былі створаны два спажыўтаварыства па газіфікацыі. У ліку патэнцыяльных спажыўцоў — 190 аднакватэрных дамоў, кацельня ЖКГ, малочна-таварная ферма і зернесушыльны комплекс. 


Праект па газіфікацыі аграгарадка праходзіў у тры этапы: спачатку газаправоды падвялі да Быкаўшчыны і Начы Полацкага раёна, а фінальнай стадыяй рэалізацыі сталі 7,3 кіламетра газаправода да Ломашоў. 

У ліку тых, хто першым павіншаваў мясцовых жыхароў, быў міністр энергетыкі Аляксей Кушнарэнка. «Я хацеў бы адзначыць, што прыродны газ не толькі дае камфорт і павышае якасць жыцця людзей, а яшчэ дазваляе падключаць сацыяльную сферу, камунальна-бытавых спажыўцоў, прамысловыя арганізацыі, таму ад такіх праектаў выйгравае ўвесь рэгіён у цэлым. І гэта работа будзе актыўна працягвацца», — сказаў міністр. 

У будучым годзе ў краіне плануюць пабудаваць 900 кіламетраў газаправода, падаць прыродны газ у 55 сельскіх населеных пунктаў. Узровень газіфікацыі прыродным газам у Беларусі складае 83,6 працэнтаў і з’яўляецца адным з самых высокіх на постсавецкай прасторы.

Пачэснае права запаліць факел прадаставілі кіраўніку Віцебшчыны Аляксандру Субоціну, намесніку кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Аляксандру Ягораву, міністру энергетыкі Аляксею Кушнарэнку, першаму намесніку генеральнага дырэктара «Белтопгаз» Дзмітрыю Шаўлоўскаму і старшыні Глыбоцкага райвыканкама Аляксандру Шубскаму. 

Старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін адзначыў, што газіфікацыі не толькі сцірае мяжу паміж горадам і вёскай у плане камунальнага камфорту, але і з’яўляецца адной з самых важных жыццёвых выгодаў, ствараючы перадумовы для паляпшэння якасці жыцця і мадэрнізацыі вытворчасцяў. Кіраўнік паўночнага рэгіёна таксама ўручыў Ганаровыя граматы тым, хто прыклаў руку да газіфікацыі аграгарадка.

Аляксандра Гвоздзева
Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Жыллё

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Што змянілася ў парадку рэгістрацыіі жыллёвай нерухомасці?

Цяпер, каб аформіць дачу, не трэба ехаць туды, дзе яна знаходзіцца.  

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Навацыі сацыяльнай сферы ў 2025 годзе

Узмацненне адраснасці дзяржпадтрымкі і садзейнічання занятасці 

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.