Камфортны рух, здароўе і спорт, культура і эканоміка: новыя аб’екты-падарункі Гомельшчыне да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі — для павышэння якасці жыцця людзей ў рэгіёне.
Чарговая перамога Гомельшчыны ў развіцці і пашырэнні рэгіянальнай культурнай прасторы — адкрыццё дзіцячай школы мастацтваў ў гарадскім пасёлку Карма. Да гэтага часу ўстанова не мела ўласнага будынка і размяшчалася ў арандаваных памяшканнях. У новым камфартабельным будынку створаны ўсе неабходныя ўмовы для навучальнага працэсу ў сферы мастацтва. Адкрыты прасторныя класы, харэаграфічныя залы, мастацкія майстэрні.
Як адзначыў на цырымоніі адкрыцця сацыяльна значнага аб’екта намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама Дзмітрый Алейнікаў, за час работы дзіцячай школы мастацтваў выпускнікамі ўстановы сталі каля 2 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак. Школа мастацтваў гарпасёлку — сапраўды значная пачатковая ступень у падрыхтоўцы будучых кадраў устаноў культуры раёна.
— 50 працэнтаў педагагічнага калектыву сёння — выпускнікі гэтай школы. Усё гэта сведчыць аб высокай якасці падрыхтоўкі навучэнцаў, — падкрэсліў падчас ўрачыстай цырымоніі адкрыцця дзіцячай школы мастацтваў Дзмітрый Алейнікаў.
Добрая нагода ў свята з’явілася ў жыхароў Буда-Кашалёўскага раёна. Шматфункцыянальную воркаут-пляцоўку адкрылі ў гарадскім пасёлку Уваравічы. Праект стварэння спартыўнага аб’екта «Трымай імпульс» быў вылучаны на конкурс грамадзянскіх ініцыятыў Гомельскай абласной асацыяцыяй мясцовых Саветаў дэпутатаў. Цяпер дзякуючы ўзведзенаму вулічнаму шматфункцыянальнаму спартыўнаму комплексу жыхары гарпасёлка не залежна ад узросту змогуць займацца спортам, праводзіць фізкультурна-аздараўленчыя мерапрыемствы.
Святочным падарункам для жыхароў Гомельшчыны ў гэтыя дні таксама стала адкрыццё ў Нароўлі аддзялення медыцынскай рэабілітацыі артапеда-траўматалагічнага профілю. Сюды на абслугоўванне будуць прыязджаць пацыенты з пяці раёнаў вобласці. У аддзяленні размясцілася трэнажорная зала, кабінеты ЛФК, масажу, працэдурны кабінет. Адкрыццё новага аб’екта дазволіла стварыць 15 працоўных месцаў.
Чарговы чаканы падарунак да свята для сістэмы аховы здароўя Рэчыцкага раёна... Аўтапарку Рэчыцкай цэнтральнай райбальніцы перададзены пяць машын хуткай медыцынскай дапамогі. Яны поўнасцю ўкамплектаваны і адпавядаюць неабходным крытэрыям для аказання любой медыцынскай дапамогі.
Напярэдадні свята 7 лістапада ў Гомельскім раёне ўрачыста адкрыты пасля рэканструкцыі аб’ект дарожнай інфраструктуры дзяржаўнага значэння. Транспартная развязка на перакрыжаванні трас М-8 і М-10 была ўведзена ў эксплуатацыю сорак гадоў таму. Нагрузка на пуцеправод высокая — каля 15 тысяч машын за суткі. Праведзеная рэканструкцыя дапаможа аблегчыць нагрузку на напружаным участку дарожнай сістэмы рэгіёна. Старт руху па абноўленым транспартным вузле даў старшыня аблвыканкама Іван Крупко.
— Дарогі, пуцеправоды, масты ў гэта крывяносная сістэма эканомікі нашай краіны, — адзначыў падчас ўрачыстай цырымоніі адкрыцця аб’екта Іван Крупко і падзякаваў усім, хто праектаваў, будаваў, уводзіў у строй транспарты аб’ект.
Падарункам жыхарам вобласці да Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі стаў запуск электрацягнікоў рэгулярнага рух Мазыр — Калінкавічы — Мінск. Адкрыццё новага шляху зносін стала сапраўды доўгачаканай падзеяй для Мазыршчыны. Цяпер жыхары гэтага буйнога раёна вобласці зручна і з камфортам раніцай і ўвечары могуць дабрацца ў сталіцу.
Падарунак да свята, які значна дапаможа ў развіцці тэрыторыі раёна... Так, у Жыткавіцкім раёне, у пасёлку Чырвонае адкрылася кацельня. Узвядзенне высокаэфектыўнай энергакрыніцы — адзін з этапаў рэалізацыі комплекснай праграмы пры падтрымцы Кіраўніка дзяржавы па павелічэнні выкарыстання мясцовых відаў паліва.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Фота ТК «Гомельшчына афіцыйна»
«Гэта не толькі пра бізнес, але і пра чалавечыя адносіны».
Хораша там, дзе моладзь ёсць!