Вы тут

Семінар па пытаннях інфармацыйнага суправаджэння выбарчай кампаніі прайшоў сёння ў Мінску


Падчас мерапрыемства абмеркавалі актуальныя пытанні, якія тычыліся падрыхтоўкі і правядзення выбараў у Беларусі, забеспячэння электаральнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь, а таксама асаблівасцяў правядзення выбараў Прэзідэнта Беларусі ў 2025 годзе. 


У семінары ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і дзяржаўных СМІ: старшыня ЦВК Ігар Карпенка, намеснік старшыні Палаты прадстаўнікоў Вадзім Іпатаў, міністр інфармацыі Марат Маркаў, першы намеснік міністра інфармацыі Андрэй Кунцэвіч, начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч.

Міністр інфармацыі Марат Маркаў расказаў, што Міністэрства інфармацыі сумесна з Цэнтральнай выбарчай камісіяй у студзені 2025 года арганізуе работу інфармацыйнага цэнтра.

— У цэнтры плануецца работа пула экспертаў, выязных студый вядучых рэспубліканскіх СМІ, акрэдытаваных прадстаўнікоў іншых сродкаў масавай інфармацыі; арганізацыя прэс-канферэнцый старшыні ЦВК, відэаканферэнцый са старшынямі тэрытарыяльных выбарчых камісій, — канкрэтызаваў Марат Маркаў.

Аб электаральным суверэнітэце расказаў старшыня ЦВК Ігар Карпенка. Ён адзначыў, што электаральны суверэнітэт — неад’емнае права дзяржавы самастойна праводзіць выбары, рэферэндумы ў адпаведнасці з Канстытуцыяй, дзеючым заканадаўствам, выключна ў інтарэсах дзяржавы і народа і недапушчэнне якога-небудзь ўмяшання. У сувязі з гэтым у краіне выбудавалі чатыры асноўныя напрамкі, якія дазваляюць яго забяспечваць:

— Першы напрамак — стварыць эфектыўны заслон знешняму ўмяшанню ў электаральныя працэсы: інфармацыйны, фінансавы, юрыдычны, арганізацыйна-тэхнічны, — паведаміў Ігар Карпенка. — Другі напрамак — не дапусціць выкарыстання службовых паўнамоцтваў выбранай асобы насуперак нацыянальным, дзяржаўным інтарэсам. Трэці напрамак — забеспячэнне бяспекі ўдзельнікаў электаральнага працэсу. Чацвёрты напрамак — работа з міжнароднымі арганізацыямі, на міжнароднай арэне ў плане выпрацоўкі стандартаў ацэнкі выбараў.

Зыходзячы з гэтага вызначаецца і роля міжнародных назіральнікаў падчас выбарчых кампаній, адзначыў кіраўнік ЦВК:

— Роля назіральніка вельмі простая: назіраць, глядзець, як працэдурна ўсё арганізавана. Назіральнік павінен зрабіць выснову, ці адпавядаў выбарчы працэс дзеючаму нацыянальнаму заканадаўству. Калі не адпавядаў, то чаму, якія на яго погляд былі парушэнні, на што трэба звярнуць увагу.

Начальнік аддзела прававой, аналітычнай і метадычнай работы апарата ЦВК Алена Грыгаровіч паведаміла, што ЦВК падрыхтавала памятку прадстаўнікам СМІ, якая ў бліжэйшым часе з’явіцца на сайце Цэнтральнай выбарчай камісіі 

— Там будуць выкладзены асноўныя этапы выбарчай кампаніі, а таксама правы і абавязкі журналістаў і службовых асоб сродкаў масавай інфармацыі, — адзначыла Алена Грыгаровіч.

Арганізавала семінар Міністэрства інфармацыі пры падтрымцы Цэнтральнай выбарчай камісіі і Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

Яна ВАЛАСАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Як прайшоў «Марафон адзінства» у Віцебску

Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.