Вы тут

У Слоніме да 7 лістапада адкрылі ФАК і варкаўт-пляцоўку


У Слоніме адкрыццё фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Шчара» і шматфункцыянальнай сілавой спартыўнай пляцоўкі Прэзідэнцкага спартыўнага клуба прымеркавалі да 7 лістапада, перадае БелТА.


Важнасць адкрыцця аб’екта падкрэсліў намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка. «Шчыра віншую ўсіх з надыходзячым святам. Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі набыў новае гучанне ў развіцці суверэннай гісторыі нашай Рэспублікі Беларусь. Да гэтага свята мы даем справаздачу перад нашымі людзьмі і адкрываем аб’екты, якія пабудавала дзяржава для камфортнага жыцця. Штогод мы праводзім больш за 200 спартыўных мерапрыемстваў толькі рэспубліка ўзроўню, каля 16 тыс. на ўзроўні раёнаў, рэгіёнаў. Гэта вялікі складнік для таго, каб здаровы лад жыцця, заняткі фізкультурай і спортам сталі ладам жыцця кожнага беларуса», — сказаў Ігар Петрышэнка.

Як адзначыў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік, ужо больш як 30 гадоў мы будуем сваю незалежную дзяржаву, у аснове якой ляжыць сацыяльная арыентацыя. «Гэта аснова нашай ідэалогіі, і кожны год мы, захоўваючы традыцыю, даказваем, што памятаем, чуем запыты, спадзяванні і надзеі людзей», — сказаў Уладзімір Каранік, дадаўшы, што гэты доўгачаканы аб’ект будзе і ў далейшым садзейнічаць развіццю раёна.

Шчырыя словы віншавання выказаў і намеснік старшыні праўлення ПАТ «Газпрам» Віталь Маркелаў. «Вельмі прыемна бываць на такіх мерапрыемствах, дзе бачыш радасныя твары дзяцей, якія займаюцца ў такіх выдатных спартыўных збудаваннях. Гэта прыклад цудоўнага супрацоўніцтва Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Усё робіцца для людзей, каб нашы хлопцы раслі здаровымі, моцнымі і ўпэўненымі ў будучыні», — адзначыў Віталь Маркелаў.

Доўгачаканым адкрыццё стала для ўсіх жыхароў райцэнтра. Ніна Бруйла прыйшла на ўрачыстасць разам з 4-гадовай унучкай Кацюшай. «Вельмі доўгачаканае адкрыццё для нас. Унучка ўжо марыць пайсці вучыцца плаваць, купацца. Для дзяцей, для маладога пакалення гэта цудоўныя аб’екты. Ды і для нас, людзей старэйшага пакалення, таксама важна, будзем з сяброўкамі прыходзіць, — сказала жанчына. — Пабольш бы такіх аб’ектаў. І традыцыя добрая і добрая ў нас, што да 7 лістапада адкрываюцца такія аб’екты.

12-гадовы футбаліст са Слоніма Вадзім Жылінскі адзначае, што ён разам са сваёй камандай рады адкрыццю і ФАКу і спартыўнай пляцоўкі. «Крута, што з’явілася такая класная пляцоўка, дзе можна трэніравацца, гуляць. А яшчэ і басейн! Плаваць я ўмею, але буду трэніравацца далей. А футболам займаюся з першага класа, вельмі падабаецца гэты від спорту, мару стаць знакамітым футбалістам, як Раналду», — Падзяліўся хлопчык.

Трэнер па боксе Аляксандр Людвіг, які нарадзіўся і вырас у Слоніме, а зараз працуе з дзецьмі, расказвае, што падчас яго юнацтва такіх магчымасцей для развіцця ў прафесійным спорце і для аматараў актыўнага ладу жыцця было не так шмат. «Здароў, што ў нас адкрыліся такія аб’екты. У дзяцей будзе яшчэ больш магчымасцей займацца спортам, развівацца і ўмацоўваць сваё здароўе. Фізічная культура — вельмі важны аспект для дзяцей», — сказаў ён.

На першым паверсе будынка размешчаны вестыбюльная група, водна-тэрмальная зона, адміністрацыйная і абслуговая зона. На другім паверсе — фізкультурна-аздараўленчая зона, якая ўключае ў сябе трэнажорную залу і дзве залы групавых заняткаў. У падвале прадугледжана зона для размяшчэння боўлінга на чатыры дарожкі. У водна-тэрмальнай зоне — аздараўленчы басейн, зона гідрапрацэдур, джакузі, басейн для навучання плаванню дзяцей ад 10 да 14 гадоў, басейн для дзяцей ва ўзросце ад года да чатырох гадоў і зона масажу. Агульная плошча будынка — больш за 5,3 тыс. кв.м. Побач з комплексам размясціліся футбольная і валейбольная пляцоўкі, а таксама шматфункцыянальная сілавая спартыўная пляцоўка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Адзінства робіць нас мацнейшымі

Спецыяльны рэпартаж з «Марафона адзінства» ў Оршы.

Спорт

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Фантастычнае шоу прайшло ў «Мінск-арэне»

Час любіць, памятаць, ствараць і... перамагаць.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.