У сталічным Палацы спорту завяршыўся чэмпіянат Беларусі па дзюдо 2024 года, паведамляе БелТА.
Спаборніцтвы сабралі ў Мінску 175 мацнейшых дзюдаістаў з усёй краіны. Спартсмены разыгралі медалі ў 14 вагавых катэгорыях (па сем у мужчын і жанчын), а таксама вызначылі наймацнейшых у камандным першынстве. Больш за ўсё індывідуальных залатых узнагарод — шэсць — заваявалі атлеты з Гродзенскай вобласці. Чэмпіёнамі Беларусі сталі Мацей Валасевіч (да 66 кг), Вадзім Шока (да 73 кг), Максім Чарняк (да 81 кг), Ягор Кухарэнка (звыш 100 кг), Ксенія Данілавіч (да 57 кг) і Жанна Сідорык (да 70 кг)..
Тры медалі вышэйшай пробы выйгралі дзюдаісты з Віцебскай вобласці: Арцём Коласаў (да 60 кг), Арына Макеенка (да 48 кг) і Дар’я Канцавая (да 78 кг). Акрамя таго, перамогі ў нацыянальным першынстве атрымалі Ганна Буракова (да 52 кг) і Паліна Слесарэнка (да 63 кг) з Гомельскай вобласці, а таксама Ягор Варапаеў (да 100 кг) і Валерыя Хрушчова (звыш 78 кг) з Магілёўскай вобласці. Адзінае золата Брэсцкай вобласці прынёс Аляксандр Сідорык (да 90 кг).
У змешаным камандным турніры поспех святкавалі прадстаўнікі Гродзеншчыны, сярэбранымі прызёрамі сталі дзюдаісты з Віцебскай вобласці, бронза — у спартсменаў Гомельшчыны.
Два дні былі насычаны ўнікальнымі выставамі, карыснымі праектамі і інтэрактыўнымі пляцоўкамі.
Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.
Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.
Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.