Вы тут

«Клянемся дакладна і самааддана рыхтаваць сябе да службы Радзіме...»


6 лістапада ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае прыняццю ўрачыстай клятвы «Юных пагранічнікаў» навучэнцамі навучальных устаноў Мінска і Віцебскай вобласці.


У Зале Перамогі замерлі ў адзіным страі больш за сто вучняў гімназіі № 35 г.Мінска ім. А.І.Міркоўскага, сярэдняй школы № 206 г.Мінска ім. А.М.Кіжаватава, сярэдняй школы № 4 г.Паставы ім. В.Ф.Франтова, сярэдняй школы № 4г.Наваполацка.

Пасля ўносу Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь і флага органаў пагранічнай службы адбылася выступленне навучэнцаў, у якіх яны прадставілі свае навучальныя ўстановы.

Да прысутных звярнуліся: старшыня Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Марына Ільіна, намеснік начальніка Інстытута пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь палкоўнік Андрэй Крупскі, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў органаў пагранічнай службы» воін-інтэрнацыяналіст палкоўнік Сяргей Папоў.

Удзельнікі мерапрыемства прынялі ўрачыстую клятву, кожнаму з іх былі ўручаны пасведчанні і нагрудныя знакі.

Гэты дзень падлеткам запомніцца на ўсё жыццё!

Віктар Іванчыкаў

Фота: Віктар Іванчыкаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.