6 лістапада ля помніка супрацоўнікам органаў унутраных спраў і ваеннаслужачым унутраных войскаў МУС, якія загінулі пры выкананні службовага і воінскага абавязку, адбылося мерапрыемства напярэдадні Дня ўшанавання ветэранаў органаў унутраных спраў і ўнутраных войскаў МУС, які будзе адзначацца 10 лістапада.
— Ветэраны МУС — гэта адно цэлае з дзеючымі супрацоўнікамі міліцыі. Нашы ветэраны заўсёды з намі ў адным страі. Сёння мы ўшаноўваем ветэранаў органаў унутраных спраў. І, вядома, усе рытуалы мы пачынаем менавіта з гэтага святога для кожнага супрацоўніка міліцыі месца — помніка загінулым супрацоўнікам органаў унутраных спраў, — адзначыў міністр унутраных спраў Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант міліцыі Іван Кубракоў. — Па ўсёй краіне сёння праходзяць такія мерапрыемствы. Нават у самым маленькім РАУС сёння ўшаноўваюць ветэранаў. Нашы супрацоўнікі, курсанты, ліцэісты наведваюць месцы пахаванняў супрацоўнікаў, якія загінулі пры выкананні службовага абавязку. Мы аддаём даніну памяці людзям, якія не пашкадавалі самага дарагога, што ёсць у чалавека, — свайго жыцця і выканалі абавязак да канца. Я заўсёды казаў, што для нас няма мёртвых і жывых. Усё з намі ў адным страі.
Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел кіраўніцтва МУС Рэспублікі Беларусь, кіраўнікі падраздзяленняў МУС, ГУУС Мінгарвыканкама і абласных УУС, ветэраны, курсанты і ліцэісты, выхаванцы ваенна-патрыятычных клубаў.
Віктар ІВАНЧЫКАЎ
Фота аўтара
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.