Урачысты прыём з нагоды 33-й гадавіны з Дня Незалежнасці Рэспублікі Узбекістан прайшоў 6 лістапада ў Мінску.
— Гэтае свята сімвалізуе адзінства і нязломны дух нашага народа, нагадвае пра гісторыю, багацце культуры і традыцыі краіны, пра гераізм адданасці продкаў, аб’ядноўвае ўсіх, хто ганарыцца сваёй радзімай і адчувае асабістую адказнасць за яе сучаснасць і будучыню, — адзначыў у сваёй прывітальнай прамове Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматула Назараў.
З асаблівым задавальненнем ён адзначыў і высокую дынаміку ўзбекска-беларускіх адносін.
— Нашы краіны падтрымліваюць актыўны палітычны дыялог. Паглыбленне шматпланавых адносін паміж Узбекістанам і Беларуссю стала магчымым дзякуючы даверным адносінам лідэраў нашых краін. Афіцыйны візіт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі ва Узбекістан у лютым гэтага года азнаменаваў пачатак якасных зрухаў у двухбаковых адносінах. Ён стаў рэзультатыўным, па выніках быў падпісаны салідны пакет дакументаў, які ахоплівае розныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, — падзяліўся ён.
Галоўным госцем мерапрыемства з беларускага боку стаў намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Юрый Шулейка. Падчас свайго выступлення ён адзначыў, што сёння Узбекістан — гэта дзяржава з дынамічнай эканомікай, моцным дзяржаўным апаратам, лідэрскімі пазіцыямі ў рэгіёне і на міжнароднай арэне.
— Адносіны паміж нашымі краінамі правераны часам і агульнай гісторыяй, заснаваныя на ўзаемнай павазе даверу, нязменнай падтрымцы. Актыўна развіваецца палітычнае гандлёва-эканамічнае і гуманітарнае супрацоўніцтва, пашыраюцца прамыя сувязі гарадоў і рэгіёнаў нашых краін, — заявіў ён. — Мы разглядаем нашых узбекскіх сяброў у якасці ключавых партнёраў цэнтральнай Азіі і надаем выключна вялікае значэнне развіццю двухбаковых узаемаадносін.
Таксама Юрый Шулейка адзначыў, што сумеснымі намаганнямі стабільна забяспечваецца рост узаемнага тавараабароту.
— Па выніках мінулага года мы выйшлі на самы высокі паказчык аб’ёму ўзаемнага гандлю за ўсе часы двухбаковых адносін, перасягнуўшы мяжу 560 млн. даляраў. Працяг гэтага пазітыўнага трэнду мы бачым і ў бягучым годзе, — падзяліўся ён. — На заканчэнне хачу падкрэсліць, што Беларусь высока цэніць праверанае часам сяброўства з Узбекістанам і наша ўсебаковае супрацоўніцтва, якое мае ўзаемавыгадны, раўнапраўны, устойлівы характар, мы ўпэўнены, што заўсёды можам разлічваць на падтрымку адна адной у розных галінах і сітуацыях.
А далей усе госці мерапрыемства змаглі з задавальненнем акунуцца ў самабытную атмасферу узбекскай культуры. Цудоўны вечар быў цудоўны напоўнены каларытнымі ўзбекскімі традыцыямі, запальнай музыкай і нацыянальнымі пачастункамі.
Лізавета ГОЛАД
Фота аўтара
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.