Хакеісты юніёрскай зборнай Беларусі сталі пераможцамі турніру ў фармаце 3×3, які прайшоў у «Чыжоўка-Арэне» ў рамках Кубка Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, паведамляе БелТА.
Удзел у турніры прынялі юніёрскія (U18) каманды Беларусі і Казахстана, а таксама жаночая і юнацкая (U16) зборныя Расіі. У кожным матчы каманды правялі па тры перыяды па сем хвілін. У першым паўфінале расійскія юнакі разграмілі суайчынніц з лікам 9:1, а ў другім паўфінале нашы хлопцы справіліся з казахстанскімі аднагодкамі (4:1). Галамі за зборную Беларусі-U18 адзначыліся Віктар Вяргейчык, Уладзіслаў мурзаў, Мацвей Шаўцоў і Ігар Сільчанка.
У фінальным матчы лік у сярэдзіне стартавай трэці адкрыў Кірыл Лазоўскі, роўна праз хвіліну расіяне аднавілі парытэт, але ўсяго праз 15 секунд пасля прапушчанай шайбы Уладзіслаў Мурзаў зноў вывеў гаспадароў наперад. У другім і трэцім перыядах нашы спартсмены закінулі па разе — дакладныя кідкі нанеслі Уладзіслаў Кесо і Мацвей Шаўцоў. У выніку — 4:1 на карысць Беларусі-U18. У паядынку за трэцяе месца жаночая зборная Расіі абыграла Казахстан-U18 з лікам 2:1.
Кубак Прэзідэнцкага спартыўнага клуба па хакеі ў класічным фармаце працягнецца 8 і 9 лістапада. Пасля першага гульнявога дня табліцу ўзначальваюць зборныя Расіі-U16 і Беларусі-U17. Расіяне ў матчы адкрыцця былі мацнейшыя за Казахстан-U18 (4:2), а юнацкая каманда нашай краіны абыграла Беларусь-U18 (2:1 у авертайме). Паядынак лідараў стартуе ў «Чыжоўка-Арэне» заўтра ў 11:30, а юніёрскія зборныя Беларусі і Казахстана выйдуць на лёд у тры гадзіны дня.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.