Вы тут

У правінцыі Хунань адкрылі буйное радовішча марганцу


У цэнтральным Кітаі было выяўлена радовішча марганцу, запасы якога ацэньваюцца ў больш за 200 мільёнаў тон. Аб гэтым паведамілі ў інстытуце геафізічных і геахімічных даследаванняў правінцыі Хунань, перадае «Сіньхуа».


Раней у Цыян-Лінлінскім басейне горада Юнчжоў гэтай правінцыі было знойдзена радовішча марганцавай руды з запасам 84 мільёны тон. Марганец — важная сыравіна ў сферы металургіі, асваення новых крыніц энергіі і матэрыялазнаўства, падзяліўся дырэктар інстытута геафізічных і геахімічных даследаванняў правінцыі Хунань Ляа Фэнчу. Па словах галоўнага інжынера інстытута Сюй Цзюньвэя, новае адкрыццё зрабілі даследчыкі пасля завяршэння свідравання на глыбіню больш за 1016 метраў.

Аб’ём спажывання марганцу ў Кітаі складае мільёны тон за год. Пры гэтым большая частка руды пастаўляецца з-за мяжы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.