Вы тут

«Марафон адзінства» прыбыў у Пінск


Першы дзень «Марафону адзінства» стартуе сёння ў сталіцы пінскага Палесся, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.


Фота БелТА

Пінск 8 і 9 лістапада з палескай ветлівасцю сустракае гасцей і ўдзельнікаў рэспубліканскай грамадска-культурнай акцыі «Марафон адзінства». Гэта ўжо чацвёртая кропка ў яе маршруце ад старту. «Марафон адзінства» пачаў свой шлях па краіне з Маладзечна, ужо пабываў у Гомелі і Жлобіне. Пінск першым у Брэсцкай вобласці прымае акцыю.

Напрыклад, праект «Адну справу робім!» аб’яднае прадпрыемствы, якія працуюць у партнёрстве адзін з адным. Сутнасць — у адлюстраванні вытворчага адзінства. Такіх сустрэч у Пінску запланавана дзве. Чакаецца прыезд кампаньёнаў на ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» і ЗАТ «Амкадор-Пінск».

Для гасцей рэгіёна — блогераў, удзельнікаў канцэрта з Мінскай і Гомельскай абласцей — зладзяць экскурсіі. Ім прадставіцца ўнікальная магчымасць убачыць знутры работу прадпрыемстваў, якімі ганарацца Пінск і Брэсцкая вобласць: «Палессе», «Стэнлес», «Амкадор-Пінск». Гасцінна сустрэне культурная і гістарычная жамчужына горада — Музей Беларускага Палесся.

У расклад Пінскага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага каледжа, Пінскага каледжа УА «Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна» і Пінскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа дадасца «Нясумная Нелекцыя». Гутарка з вядомымі спікерамі пройдзе ў нефармальнай абстаноўцы, будуць элементы гульнявога інтэрактыву. Самыя актыўныя ўдзельнікі сустрэчы змогуць атрымаць прызы, у тым ліку квіткі на канцэрт «Час выбраў нас».

У Музеі Беларускага Палесся разгорнецца выстава Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі «Кнігі ў дар Прэзідэнту». У экспазіцыі прадстаўлена калекцыя кніг, падораных Аляксандру Лукашэнку кіраўнікамі дзяржаў блізкага і далёкага замежжа, дзяржаўнымі і культурнымі дзеячамі розных краін. Будзе прадэманстравана больш за 50 выданняў. Гэтая выстава ў Пінску будзе прадстаўлена ўпершыню.

У суботу, 9 лістапада, пінчан і гасцей горада чакаюць на пляцоўцы каля лядовай арэны. Пачастункі і забавы будуць на любы густ і ўзрост. На гэтай лакацыі будзе працаваць комплекс фуд-тракаў, свае паслугі прапануюць рознічны гандаль і пункты грамадскага харчавання, у тым ліку будуць прадстаўлены вядучыя прадпрыемствы Брэсцкай вобласці. У 10.00 адкрыецца для наведвальнікаў перасоўная экспазіцыя Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Апоўдні на пляцоўцы перад лядовай арэнай стартуе гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае» ад БРСМ. Яго прызёры атрымаюць прызы, а таксама запрашальныя білеты на канцэрт «Час выбраў нас!».

Расклад пінскага чыгуначнага вакзала дапоўніцца «Знакавай сустрэчай». Гэты арыгінальны фармат камунікацыі з вядомымі людзьмі ўжо адзначылі марафонцы ў іншых гарадах. У Пінску будзе эксклюзіўная магчымасць задаць пытанні прадстаўнікам каманды «МАЗ-СПОРТаўта: капітану каманды Сяргею Вязовічу і пілоту Паўлу Мурылёву. Адкрыты да камунікацыі генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і папулярны радыёвядучы Вадзім Шэпет. Тэма сустрэчы драйвовая — сусветныя гонкі з беларускім характарам. З 13.00 да 19.00 на пляцоўцы перад лядовай арэнай прадставіцца магчымасць бліжэй разгледзець гоначны аўтамабіль МАЗ і пагутарыць з камандай «МАЗ-СПОРТаўта».

На памяць гораду пра марафон застанецца мурал «Будучыня Беларусі ў тваіх руках».

БелТА прадставіць у Пінску дзве экспазіцыі. Праект «Беларусь. Узлёт», якая адлюстроўвае шлях краіны, размесціцца на чыгуначным вакзале. Выстава «Суверэнная Беларусь» разгорнецца ў будынку лядовай арэны. Яна наглядна паказвае дасягненні нашай краіны ў палітычнай, грамадскай, эканамічнай сферах.

У канцэрце «Час выбраў нас» у Пінску прымуць удзел аматарскія і прафесійныя калектывы з усіх куткоў Брэсцкай вобласці, яркія творчыя нумары падораць артысты з Гомельскай і Мінскай абласцей. Удзельнікамі гала-канцэрта стануць любімыя беларускія выканаўцы.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Колькі «заважаць» зімовыя святы?

Пераднавагоднія тыдні — гарачая пара для прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання.

Сілавыя структуры

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Працоўныя будні маёра міліцыі Макарэвіча

Адзін з найлепшых участковых Магілёва — пра шлях да мары і прафесійныя будні.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Цяльцы будуць у цэнтры падзей з самага пачатку тыдня.

Грамадства

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Гарадское асяроддзе становіцца больш даступным для людзей з інваліднасцю

Галоўная мэта дзяржавы сёння — інтэграваць чалавека з інваліднасцю ў грамадства.