Вы тут

Абласныя «Дажынкі» праходзяць у Полацку


Абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024» праходзіць у Полацку, перадае БелТА.


Абласное свята працаўнікоў вёскі праходзіць сёння ў Полацку. На ім сабраліся перадавікі АПК з усёй Віцебскай вобласці. Лепшых хлебаробаў будуць ушаноўваць за поспехі ва ўборачнай кампаніі гэтага года.

Фота БелТА

Святочную атмасферу ствараюць падворкі раёнаў, размешчаныя на праспекце Францыска Скарыны. Тут прапануецца смачная прадукцыя вытворчасці прадпрыемстваў паўночнага рэгіёна — каўбасы, сыры, караваі, разнасолы, стравы нацыянальнай кухні з бульбы, ласункі, агародніна і садавіна, разнастайныя напіткі. Пакаштаваць далікатэсы і прысмакі могуць усе жадаючыя.

Раённыя дамы рамёстваў прадставілі вырабы з саломкі, дрэва, лёну, гліны. А прыгажуні ў беларускіх касцюмах запрашаюць агледзець падворкі і забаўляюць гасцей гульнямі і песнямі.

Госці свята з задавальненнем робяць здымкі на памяць у тэматычных фоталакацыях. Выстаўка айчыннай тэхнікі таксама стала папулярнай фотазонай для жыхароў і гасцей старажытнага Полацка. Інтэрактыўныя пляцоўкі ведамстваў прывабліваюць і дзяцей, і дарослых.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.