Вулкан Шывялуч на Камчатцы выкінуў другі за суткі слуп попелу, а вулканічныя часціцы ад першага выкіду ўжо дасягнулі Усць-Камчацка, паведамляюць РИА Новости.
«Вулкан Шывялуч на Камчатцы раніцай 8 лістапада выкінуў попел на 5 кіламетраў над узроўнем мора. Увечары 7 лістапада эксплозіі паднялі попел на 11 кіламетраў над узроўнем мора. Шлейф попелу ад першага выкіду працягнуўся на 300 кіламетраў на ўсход ад вулкана і часціцы выпалі ва Усць-Камчацку», — паведамілі ў групе.
Вулкан размешчаны на адлегласці 50 кіламетраў на поўнач ад пасёлка Ключы і ў 450 кіламетрах ад горада Петрапаўлаўск-Камчацкі. Шывялуч — адзін з самых актыўных волатаў паўвострава і самы паўночны дзеючы.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.