Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 9 лістапада надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць антыцыклон, сфармаваны ў вільготнай паветранай масе.
Чакаецца перавага воблачнага надвор’я. Месцамі невялікія дажджы. Ноччу і раніцай у асобных раёнах туман, слабы галалёд. Вецер няўстойлівы слабы. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 1 градуса да 5 цяпла, максімальная днём — 3–9 градусаў са знакам плюс. Атмасферны ціск ноччу істотна не зменіцца, днём будзе слаба падаць.
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.