Як паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 10 лістапада надвор’е ў асноўным будзе вызначаць вобласць павышанага атмасфернага ціску.
Чакаецца пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе краіны невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах туман, ноччу і раніцай слабы галалёд. Вецер пераменных кірункаў слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад мінус 3 градусаў па паўднёвым захадзе да плюс 5 градусаў па поўначы, максімальная днём складзе 3–8 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Прэв’ю: pixabay.com
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.