Вы тут

Вялікія лістападаўскія выхадныя ў Батанічным садзе праходзяць з аншлагам


Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі даўно стаў брэндавым месцам адпачынку мінчан і гасцей сталіцы. Ён займае 93 га ў цэнтры Мінска і з калекцыяй у 15 500 найменняў раслін уваходзіць у дзясятку найбуйнейшых батанічных садоў Еўропы. Батсад — помнік прыроды рэспубліканскага значэння і гісторыка-культурнай каштоўнасці, мае статус тэрыторыі, якая асабліва ахоўваецца дзяржавай.


Пільнаваць ёсць што — у калекцыях саду 70% раслін — з Чырвонай кнігі. І гэта адзінае месца, дзе можна ўжывую ўбачыць экзатычныя расліны далёкіх краін. Алеі ў садзе разыходзяцца веерам з цэнтра і дзеляць яго тэрыторыю на сектары Далёкага Усходу, Паўночнай Амерыкі, Усходняй, Еўрапейскай і Цэнтральнай Азіі, беларускай флоры і іншых рэгіёнаў свету.

Увосень батанічны сад традыцыйна адкрывае для наведвання аранжарэю пладовых цытрусавых раслін — ліманарый.З 7 да 10 лістапада тут пачаўся сапраўдны «Цытрусавы бум» — прыродная выстава. 7 лістапада наведвальнікаў было нямала. Аднак, па словах арганізатараў «Цытрусавага буму», рэкорд прыйшоўся на 19 і 20 кастрычніка — тады ліманарый наведала 7 тысяч чалавек! Нядзіўна, гэта адзіная і ўнікальная ў Беларусі аранжарэя пладовых цытрусавых раслін. Тут сабрана каля 100 гатункаў цытрусавых: 60 лімонаў, 15 апельсінаў, 10 гатункаў мандарынаў і 10 — грэйпфрутаў, а таксама такія рэдкія цытрусавыя, як кінканы (фартунэла, кумкват), цытроны, каламондзіны. Многія плады цытрусавых утрая, як мінімум, больш, чым прадстаўнікі рознічнага гандлю. Свет сонечных апельсінаў, мандарынаў, грэйпфрутаў і водар квітнеючай лімонніка пакідаюць прыемнае ўражанне, і зараджаюць энергіяй і пазітывам. Усе — у ліманарый!

Аляксандр ГРЫГОР’ЕЎ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.