Пад коламі цягніка ў Жабінкаўскім раёне загінуў 22-гадовы хлопец, паведамляе БелТА са спасылкай на УУС Брэсцкага аблвыканкама.
Малады чалавек знаходзіўся ў гасцях у бабулі разам з маці і сваёй дзяўчынай. Учора ўвечары ўсе вярталіся ў Брэст.
Паблізу прыпыначнага пункта «Якаўчыцы» сям’я ўбачыла грузавы цягнік, які рухаўся. Нягледзячы на набліжэнне саставу, яны сталі перабягаць чыгуначныя шляхі. Машыніст ужыў экстраннае тармажэнне, але сутыкнення з хлопцам пазбегнуць не ўдалося — ён загінуў на месцы здарэння. Затрымка цягніка склала 28 мін.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.