Літва ўзмоцніць мытны кантроль на граніцы з Беларуссю з 11 лістапада. Пра гэта паведамляе БелТА.
Літоўская мытня ўзмоцніць мытны кантроль тавараў, якія ўваходзяць у групу рызыкі. Гэта датычыцца экспарту прадукцыі з краін Еўрасаюза. «Асаблівая ўвага будзе надавацца экспарту электронных тавараў, такіх як чыпы, мікрасхемы і іншыя электронныя кампаненты. Тавары, якія падпадаюць пад дзеянне санкцыйнага рэгулявання, такія як медыка-дыягнастычнае абсталяванне, экспарт розных механізмаў, іх частак і аналагічныя тавары, таксама будуць падвяргацца больш строгаму кантролю», — паведамілі ў мытні.
Адзначаецца, што гэтая мера пачне дзейнічаць з 11 лістапада.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.