Вы тут

Усходні га­ра­скоп на наступны тыдзень


Авен. На гэтым тыдні, асабліва ў першай яго палове, спрыяльны час для паляпшэння адносін у сям’і, для афармлення крэдыту. У другой палове тыдня ўстрымайцеся ад публічных заяў і кантактаў з прадстаўнікамі ўлады, кіраўніцтвам. Не варта гаварыць адкрыта пра сваё асабістае жыццё з малазнаёмымі. Некаторыя вашы экстравагантныя ўчынкі могуць агаломшыць навакольных.


Фота pixabay.com

Цялец. У шлюбных адносінах надыходзіць час гармоніі і ўзаемаразумення. Ідэальны час для сумеснага планавання будучыні. Магчыма, вас запросяць у госці на якое-небудзь урачыстае мерапрыемства. У другой палове тыдня трэба ўстрымацца ад юрыдычных разбораў. Кантакты з прадстаўнікамі закона цяпер не абяцаюць нічога добрага.

Блізняты. У многіх тыдзень будзе звязаны з умацаваннем здароўя і павышэннем ўзроўню працаздольнасці. Удалы час для пачатку аздараўленчай дыеты, ачысткі арганізма і пазбаўлення ад лішняй вагі. Можна ставіць маштабныя мэты і актыўна брацца за іх выкананне. Хутчэй за ўсё, у канцы тыдня здзівіцеся, наколькі шмат вам удалося зрабіць. У канцы тыдня ўстрымайцеся ад бяздзейнага баўлення часу ў кампаніі знаёмых. У гэты перыяд узрастае рызыка канфліктных сітуацый з сябрамі.

Рак. Шмат у каго на гэтым тыдні палепшыцца самаадчуванне, а настрой будзе па большай частцы аптымістычным. Узмацняюцца таксама інтэлектуальныя і творчыя здольнасці. У гэты перыяд можна прымаць удзел у спартыўных спаборніцтвах, творчых конкурсах, віктарынах. 

Леў. У гэты перыяд узрасце патрэба ў адчуванні камфорту, а таксама ў цяпле сямейнага агменю. З’явіцца жаданне адпачыць. Паспрабуйце не планаваць шмат спраў і настройцеся на рэлаксацыю. Гэта зручны час для паляпшэння адносін з роднымі. У канцы тыдня асаблівую ўвагу звярніце на прафілактыку здароўя: узрастае небяспека прастуд і інфекцый.

Дзева. Чакаецца шмат зносін са знаёмымі, сябрамі, сваякамі і суседзямі. Магчыма, вас папросяць аказаць інфармацыйную ці іншую падтрымку. Не варта адмаўляць людзям у дапамозе. Зручны час для пашырэння дзелавых і сяброўскіх сувязяў. У другой палове тыдня могуць пагоршыцца адносіны з каханым. Магчыма, прычынай стане ўзмацненне патрэбы ва ўвазе і абнаўленні пачуццяў.

Шалі. Чакаецца ўдалы тыдзень для вырашэння матэрыяльных праблем. Калі хацелі б памяняць работу, то ў гэты перыяд вам будзе нескладана знайсці прэстыжную пасаду з больш высокім акладам. Выдатны час для буйных пакупак. Аднак залішняя канцэнтрацыя на матэрыяльных пытаннях можа негатыўна адбіцца на псіхалагічным клімаце ў сям’і, на адносінах з блізкімі.

Скаріпён. Магчыма выкананне запаветных жаданняў. Каб атрымліваць ад жыцця радасць, неабходна рабіць канкрэтныя крокі для выканання сваёй мары. Памятайце, што цяпер усё ў вашых руках, ніхто не зможа вас спыніць, перашкодзіць рухацца да вызначанай мэты. Выдатны час для самаразвіцця. У другой палове тыдня ўзрастае рызыка атрымання дробных бытавых траўм.

Стралец. На гэтым тыдні зможаце знайсці адказы на пытанні, якія вас трывожаць. Узмоцніцца цікавасць да псіхалогіі, эзатэрычных навук, дэтэктыўнай літаратуры — усяго, што мае дачыненне да загадак. Другая палова тыдня неспрыяльная для прыняцця фінансавых рашэнняў, асабліва якія датычацца пакупкі рэчаў і ювелірных упрыгажэнняў. У гэты перыяд асцерагайцеся махлярства.

Казярог. Адчуеце моцную патрэбу ў абнаўленні сяброўскіх кантактаў. Вас будзе захапляць усё новае, незвычайнае. Схільнасць да бяздзейнага баўлення часу можа прывесці да праблем у бягучых справах. Характэрнай асаблівасцю гэтага тыдня з’яўляецца актыўны пошук аднадумцаў. На выхадных можа ўзнікнуць моцнае жаданне радыкальна змяніць свой імідж. Не спяшайцеся з падобнымі рашэннямі: пасля можаце пашкадаваць аб здзейсненым.

Вадаліў. Станеце больш прыкметнымі ў сваім коле зносін. Можа ўзнікнуць адчуванне, што вас і вашы ўчынкі ўвесь час абмяркоўваюць навакольныя. Калі не хочаце павышанай увагі да сваёй персоны, супакойвайце сябе тым, што нічога благога пра вас не кажуць. Цяпер час росту вашай папулярнасці і аўтарытэту. Не выключана, што на вас зверне ўвагу кіраўніцтва і прапануе заняць больш высокую пасаду. У канцы тыдня не рэкамендуецца садзіцца ў аўтамабіль з незнаёмымі людзьмі, асабліва гэта адносіцца да жанчын. У гэты перыяд высокая верагоднасць сутыкнуцца з ашуканцамі.

Рыбы. Многія на гэтым тыдні адчуюць незвычайны інтэлектуальны ўздым. Паспяховай будзе вучоба, у тым ліку самастойнае вывучэнне якога-небудзь прадмета. Гэты выключна ўдалы час для падарожжаў з мэтай пашырэння кругагляду, вывучэння замежнай мовы і знаёмства з асаблівасцямі жыцця іншых народаў. Другая палова тыдня неспрыяльная для сяброўскіх зносін. Вельмі непажадана пачынаць фінансавыя адносіны з блізкімі сябрамі. Просьба заняць грошай ці вярнуць пазыку можа прывесці да пагаршэння адносін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.