Вы тут

Мінэканомікі апублікавала гід па мерах дзяржпадтрымкі бізнесу


Апублікаваны гід па мерах дзяржпадтрымкі бізнесу ў Беларусі, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Міністэрства эканомікі.


Фота БелТА

У сучасным свеце, які дынамічна змяняецца, важнымі з’яўляюцца пытанні фарміравання спрыяльнага інвестыцыйнага клімату і выбудоўвання сістэмнай падтрымкі бізнесу. Гід, створаны Мінэканомікі і НАІП, адлюстроўвае ключавую інфармацыю аб магчымасцях вядзення бізнесу ў Рэспубліцы Беларусь з задзейнічаннем розных механізмаў: прэферэнцыйныя рэжымы, фінансавая падтрымка, падтрымка малога і сярэдняга прадпрымальніцтва.

Міністр эканомікі Юрый Чабатар адзначыў, што ў гідзе сістэмна прадстаўлены ўсе існуючыя ў Беларусі меры дзяржпадтрымкі бізнесу. «У гідзе ўтрымліваецца ўся карысная інфармацыя аб дзеючых у Беларусі прэферэнцыйных рэжымах, падрабязна апісаны існуючыя меры падтрымкі, у тым ліку для малога бізнесу, пазначаны кантактныя дадзеныя дзеючых інстытутаў падтрымкі. І ўсё гэта вельмі наглядна, зручна і лаканічна», — сказаў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.