Вы тут

Беларусь і Узбекістан развіваюць супрацоўніцтва ў сферы тэхнічнага рэгулявання


Беларусь і Узбекістан развіваюць супрацоўніцтва ў сферы тэхнічнага рэгулявання, паведамляе БелТА.


Фота БелТА

Актуальныя пытанні ў гэтай галіне, звязаныя са зніжэннем тэхнічных бар’ераў ва ўзаемным гандлі, плануецца абмеркаваць у рамках сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Узбекістан у Рэспубліцы Беларусь Рахматулой Назаравым. Дамоўленасць аб яе правядзенні ў бліжэйшы час дасягнута са старшынёй Дзяржстандарту Аленай Маргуновай у рамках правядзення ўрачыстага прыёму з нагоды 33-й гадавіны з Дня Незалежнасці Рэспублікі Узбекістан, які адбыўся ў Мінску.

У прыёме прынялі ўдзел прадстаўнікі органаў дзяржкіравання і іншых структур, якія ажыццяўляюць супрацоўніцтва ў розных сферах.

Так, Дзяржстандарт Беларусі і агенцтва «Узстандарт» рэалізуюць праграму супрацоўніцтва на 2024-2025 гады. Дакумент уключае больш за два дзясяткі мерапрыемстваў.

Пагадненні аб узаемадзеянні маюць таксама інстытуты Дзяржстандарту – па стандартызацыі і метралогіі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.