У сталіцы Казахстана Астане стартаваў чэмпіянат свету па самба 2024 года з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе БелТА.
Першую ўзнагароду нашай камандзе прынёс Аляксандр Кокша, які выступае ў вагавой катэгорыі да 79 кг у мужчынскім спартыўным самба. Па ходзе турніру беларус атрымаў перамогі над Бегенчам Балтаевым з Туркменістана, Жандасам Эсэнгазіевым з Кыргызстана і грузінам Лукой Цыквадзэ, але ў паўфінале саступіў украінцу Міхаілу Свідраку. У паядынку за бронзавы медаль Кокша быў мацнейшы за прадстаўніка Казахстана Нурбола Серыкава.
Яшчэ два медалі гарантаваныя нашай зборнай у жаночым спартыўным самба. У фінал у вазе да 65 кг выйшла дзеючая чэмпіёнка свету Даніэла Ждан, супрацьстаяць ёй будзе расіянка Кацярына Дарашэнка. У катэгорыі звыш 80 кг да вырашальнага паядынку дабралася Марыя Кандрацьева, якая аспрэчыць золата з Вольгай Артошынай з Расіі.
Блізкая да ўзнагароды ЧС сёння была наша Анфіса Капаева (да 50 кг), але ў сутычцы за бронзу беларуска прайграла Канышай Аманкулавай з Кыргызстана. Акрамя таго, Ілья Жупікаў (звыш 98 кг) і Яўген Міхно (да 64 кг, баявое самба) дайшлі да чвэрцьфіналаў, а Уладзіслаў Бурдзь (да 58 кг) і Эдуард Муравіцкі (да 88 кг, баявое) завяршылі выступленні ў першым раўндзе.
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.