Вы тут

Тульская вобласць плануе закупіць партыю грузавых аўтамабіляў МАЗ у 2025 годзе


Тульская вобласць плануе закупіць 17 грузавых аўтамабіляў МАЗ у 2025 годзе, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Мінскага аўтазавода.


Фота прэс-службы Мінскага аўтазавода

На днях прадпрыемства наведаў губернатар Тульскай вобласці Дзмітрый Міляеў. На сустрэчы з генеральным дырэктарам МАЗ Валерыем Іванковічам прадметна разгледжаны перспектыўныя напрамкі для супрацоўніцтва, якія былі абазначаны падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з кіраўніком Тульскай вобласці — гэта вытворчая кааперацыя і распрацоўка пілотнага праекта па запуску электробуса.

Да прыкладу, у Тульскай вобласці ёсць высокатэхналагічны металургічны завод, які з’яўляецца самым буйным вытворцам ванадыя ў Расіі і Еўропе.

Як адзначыў Дзмітрый Міляеў, у 2025 годзе Тульская вобласць плануе закупіць 17 грузавых аўтамабіляў МАЗ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.