Вы тут

П’яны кіроўца спрабаваў уцячы ад ДАІ ў Мазыры


П’яны кіроўца спрабаваў уцячы ад ДАІ ў Мазыры, усё скончылася стральбой. Пра гэта паведамляе БелТА.


Скрыншот відэа МУС

У Мазыры супрацоўнікі міжрайаддзела ДАІ падалі сігнал аб спыненні кіроўцу "Форд". Апошні праігнараваў патрабаванне і паскорыўся. 

Кіроўца вёў аўтамабіль агрэсіўна, ствараючы рэальную пагрозу ўдзельнікам дарожнага руху. Выехаўшы за межы райцэнтра, інспектары прынялі рашэнне аб выкарыстанні табельнай зброі для спынення транспартнага сродку. Пасля неаднаразовых папярэджанняў міліцыянер зрабіў стрэл у паветра, а затым — прыцэльны па колах, аўто спынілася.

За рулём апынуўся мясцовы жыхар з відавочнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Медыцынскі агляд паказаў 1,9 праміле алкаголю.

У дачыненні да парушальніка складзеныя дзевяць адміністрацыйных матэрыялаў. 

Аўтамабіль канфіскаваны і змешчаны на ахоўную стаянку.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.