Вы тут

Выйшаў зборнік «Радзіму ў сэрцы я нясу»


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь падрыхтавала і выпусціла ў свет кнігу лепшых твораў беларускіх пісьменнікаў, якія прысвечаны тэме любові да Радзімы, да роднай мовы, памяці пра наша гераічнае мінулае і пра тое, чаму людзі павінны шанаваць мір, як важна добра вучыцца і любіць сваю сям’ю. Укладальнік сапраўднага мастацкага падручніка патрыятычных пачуццяў — вядомы паэт і празаік Алесь Бадак. 


Адкрываецца кніга вершам Пятра Глебкі "Пад небам бацькаўшчыны".Таксама ў першы раздзел зборніка "Радзіму ў сэрцы я нясу«уваходзяць творы народнага паэта Беларусі Пімена Панчанкі («Зямля бацькоў»), Алеся Бачылы («Радзіма мая дарагая»), Алеся Ставера («Жураўлі на Палессе ляцяць...»), Алега Салтука («*** У нас лясная старана...»), Міколы Маляўкі («***Любоў мая высокая, як неба...»), Еўдакіі Лось («*** Ах, Беларусь, мая ты доля...»), Юрася Свіркі («Матулін ўрок»), Уладзіміра Саламахі («Зямля, словы, журавы»), Яраслава Пархуты («Што за сінімі лясамі?», «Апошні гусляр»), Канстанцыі Буйло («Люблю»)... «Люблю наш край — старонку гэту,/ Дзе я радзілася, расла,/ Дзе першы раз пазнала шчасце,/ Слязу нядолі праліла./ Люблю народ наш беларускі,/ Хаціны ў зелені садоў,/ Залочаныя збожжам нівы,/ Шум нашых гаяў і лясоў», — у многіх беларусаў у памяці гэтыя даўно напісаныя паэтычныя радкі Канстанцыі Буйло. 

Большасць твораў, якія склалі кнігу, добра вядомыя са школьнай праграмы па вывучэнню беларускай літаратуры, творы, якія розныя пакаленні вучняў адкрывалі і ў межах пазакласнага чытання. І зараз вершы, апавяданні, сабраныя Алесем Бадаком разам, — напамін пра прачуласць мастацкага слова, падказка вучням і настаўнікам, што гэтыя вершы варта прачытаць на школьных вечарынах, на самых розных асветніцкіх імпрэзах. Тым самым прачытаць і прадэкламаваць любоў да Айчыны, да роднай старонкі. 

Зборнік «Радзіму ў сэрцы я нясу», які аддрукаваны ў Брэсцкай друкарні накладам 2000 экзэмпляраў, можна набыць ва ўсіх кнігарнях ААТ «Белкніга», а таксама ў Мінску ў кнігарні «Акадэмкніга» па адрасе: праспект Незалежнасці, 72. 

...З верша народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі «Маладым»: «Скрозь зямля адгукнецца,/ Толькі дружна працуй,/ Толькі/ Шчырага сэрца,/ Рук сваіх не шкадуй!..» Любіце радзіму! Любіце роднае беларускае слова! 

Мікола БЕРЛЕЖ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

«Будаўнічую амністыю» падоўжылі

Не разбураць, а рэгістраваць

Грамадства

Прыгажосць ствараем для сябе

Прыгажосць ствараем для сябе

Практыка комплекснага добраўпарадкавання населеных пунктаў на Гомельшчыне дае новае жыццё райцэнтрам рэгіёна. 

Сацыяльная падтрымка

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

Спрашчаецца парадак прызначэння і выплаты пенсіі

 Са студзеня даходы пенсіянераў павялічацца — у некаторых да 500 рублёў.