Вы тут

Другі дзень «Марафону адзінства» стартуе ў Пінску


«Марафон адзінства» 9 лістапада адкрывае праграму другога дня ў Пінску, паведамляе БелТА са спасылкай на арганізатараў.


Здзіўляць, знаёміць і забаўляць Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» будзе з самай раніцы да вечара. Адной з кропак прыцягнення стане пляцоўка перад лядовай арэнай. Актыўнасці там пачнуцца з 10.00. Фуд-тракі будуць хлебасольна частаваць, свае паслугі прапануюць рознічны гандаль і пункты грамадскага харчавання, у тым ліку будуць прадстаўлены вядучыя прадпрыемствы Брэсцкай вобласці. Для наведвальнікаў будзе адкрыта перасоўная экспазіцыя беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Апоўдні перад лядовай арэнай збярэ ўдзельнікаў гарадскі квэст «Гэта ўсё маё роднае» ад БРСМ. Камандам прапаноўвалася загадзя зарэгістравацца і выканаць хатняе заданне. Хлопцам трэба было зрабіць фота сваёй каманды на фоне Музея беларускага Палесся і зняць невялікі ролік з прызнаннем у каханні Пінску на фоне чыгуначнага вакзала. На асноўнай лакацыі для ўдзельнікаў падрыхтавалі дзесяць станцый. Пытанні, напрыклад, датычацца гісторыі Беларусі і Пінска, цікавых фактаў пра краіну, пра знакамітых людзей, дасягненні. Пераможцам абяцаюць прызы, а таксама запрашальныя білеты на канцэрт «Час выбраў нас!».

Чыгуначны вакзал 9 лістапада стане месцам «Знакавай сустрэчы» — разомвы ў нязмушанай абстаноўцы з вядомымі людзьмі. У пінчукоў-вялікі эксклюзіў. Яны змогуць задаць свае пытанні прадстаўнікам каманды «МАЗ-СПОРТаўта: капітану каманды Сяргею Вязовічу і пілоту Паўлу Мурылёву. Адкрыты да зносін генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін і папулярны радыёвядучы Вадзім Шэпет. Тэма сустрэчы драйвовая-сусветныя гонкі з беларускім характарам. З 13.00 да 19.00 на пляцоўцы перад лядовай арэнай прадставіцца магчымасць бліжэй разгледзець гоначны аўтамабіль МАЗ і пагутарыць з камандай «МАЗ-СПОРТаўта».

Яшчэ доўгі час нагадваць Пінску пра марафон будзе арт-аб’ект «Будучыня Беларусі ў тваіх руках», які напоўнены глыбокім сэнсам.

БелТА прывезла ў горад на Піне дзве сваіх экспазіцыі. На чыгуначным вакзале будзе магчымасць убачыць выставу «Беларусь. Узлёт», якая адлюстроўвае шлях нашай краіны. А ў будынку Лядовай арэны разгорнецца экспазіцыя «Суверэнная Беларусь». Яна наглядна паказвае дасягненні Рэспублікі ў палітычнай, грамадскай, эканамічнай сферах.

Фінальным акордам «Марафону адзінства» ў Пінску стане канцэрт «Час выбраў нас». Гледачы і артысты абмяняюцца магутнай энергетыкай: будзе рытмічна і ярка. Удзел у канцэрце прымуць Аматарскія і прафесійныя калектывы з усіх куткоў Брэсцкай вобласці, яркія творчыя нумары падрыхтавалі артысты з Гомельскай і Мінскай абласцей. На Пінскай сцэне выступяць любімыя беларускія выканаўцы.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.