Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Аляксандру Пахмутаву з днём нараджэння. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
«Вашы велізарныя талент і творчасць па праву з’яўляюцца неацэнным духоўным здабыткам савецкай і расійскай культуры, — адзначыў кіраўнік дзяржавы. — Вамі створана мноства выдатных твораў, любімых мільёнамі слухачоў і якія атрымалі шырокае прызнанне на беларускай зямлі».
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Аляксандра Пахмутава яшчэ доўгія гады будзе дарыць людзям радасць і добры настрой, умацоўваць беларуска-расійскія сувязі.
Прэзідэнт пажадаў народнай артыстцы добрага здароўя, дабрабыту і аптымізму.
Прэв’ю: БелТА
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.