Вы тут

У Хойніцкім раёне гарэла званіца


У храме Мікалая Цудатворца ў Хойніцкім раёне пры пажары пашкоджана званіца. Пра гэта расказалі ў прэс-службе МНС. 


8 лістапада ў 21.11 паступіла паведамленне аб пажары ў цаглянай трохузроўневай званіцы 1996 года пабудовы храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца Тураўскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў вёске Храпкоў Хойніцкага раёна Гомельскай вобласці.

У выніку пажару знішчана драўляная міжўзроўневая лесвіца ўнутры званіцы. Пацярпелых няма. Прычына пажару высвятляецца.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Смаката на святочным стале

Смаката на святочным стале

Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.