Супрацоўнікі наркакантролю Гродзенскай вобласці затрымалі 45-гадовага жыхара абласнога цэнтра, які працаваў на інтэрнэт-наркамаркет. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе МУС.
«Работнік наркамаркету атрымліваў буйныя партыі «тавару», у сваёй кватэры фасаваў і распаўсюджваў праз закладкі на тэрыторыі Гародні. У ходзе агляду яго жылля выяўлена і канфіскавана каля 360 г псіхатропнага рэчыва «Альфа-PVP», — распавялі ў МУС.
Вядома, што мужчына стаіць на ўліку як наркаспажывец. Следчымі распачата крымінальная справа: затрыманаму пагражае да 20 гадоў пазбаўлення волі.
У МУС нагадалі: згодна з дзеючым заканадаўствам, асоба, якая добраахвотна здала наркатычныя сродкі і актыўна садзейнічала выяўленню або спыненню злачынства, звязанага з незаконным абаротам забароненых рэчываў, вызваляецца ад крымінальнай адказнасці.
Прэв’ю: БелТА
Эксперты — аб трэндах у харчаванні беларусаў і перадсвяточным гандлі.
«Машынай хто заўгодна можа кіраваць».
Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.