Вы тут

Міліцыя: просьба «падтрымаць сваяка ў конкурсе» можа быць выкрутам махляроў


У апошні час карыстальнікам Telegram стала прыходзіць спам-рассылка ад знаёмых з просьбай «падтрымаць сваяка ў конкурсе». Чым гэта можа пагражаць, расказалі ў ГУУС Мінгарвыканкама. 


У паведамленнях з просьбамі «падтрымаць сваяка ў конкурсе» карыстальнікаў просяць перайсці па спасылцы «для галасавання».

Пры пераходзе адкрываецца старонка з фэйкавым конкурсам, а для ўліку голасу карыстачу неабходна ўказаць свой нумар і ўвесці код аўтарызацыі ад Telegram. Калі вы ўведзяце код на сайце махляроў, то ўпусціце зламыснікаў у свой уліковы запіс. Яны змогуць распараджацца вашым акаўнтам і нават змяніць прывязаны да яго нумар.

У міліцыі памяталі: не перадавайце коды з смс на старонках, адкрытых з паведамленняў у мэсэнджарах, нават калі яны адпраўленыя ад імя вашага знаёмага.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Старт акцыі «Нашы дзеці» будзе дадзены 16 снежня

Мерапрыемства пачнецца на Віцебшчыне.

Грамадства

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Плацяжы за «камуналку»: ёсць нюансы

Карэкціроўкі па аплаце жыллёва-камунальных паслуг закрануць чатыры катэгорыі жыхароў.